Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правяла сустрэчу з калектывам яслі-сад № 2 упраўлення сацыяльнага развіцця ЖКГ ААТ “Беларускалій”. Асноўная тэма сустрэчы – Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава.
У час сустрэчы парламентарый адзначыла, што менавіта ў дзіцячых установах закладваюцца першыя ўяўленні дзіцяці пра навакольны свет, пра нормы паводзінаў і павагу да традыцый.
– Вы не проста дапамагаеце дзецям адаптавацца да сацыяльнага асяроддзя, а фарміруеце аснову іх грамадзянскай пазіцыі, вучыце любіць радзіму, паважаць бацькоў, разумець, што сям’я – гэта першы і галоўны апора чалавека, – адзначыла прадстаўнік улады.
У ходзе размовы разглядаліся пытанні, звязаныя з падтрымкай сям’і і стварэннем умоў для гарманічнага развіцця дзяцей. Дэпутат надала ўвагу дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы: праграм па ўмацаванні інстытута сям’і, падтрымцы маладых і шматдзетных сем’яў, развіцці сацыяльнай інфраструктуры.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные