Сёння ў раённым Доме культуры панавала асаблівая атмасфера: тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае самым дарагім і любімым — нашым мамам.
Галоўнымі гераінямі ўрачыстасці, вядома, сталі жанчыны, якія не толькі з’яўляюцца выдатнымі маці і захавальніцамі сямейнага ачага, але і дасягаюць поспеху ў прафесійнай дзейнасці, уносяць уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Петрыкаўшчыны.
З цёплымі словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Яўгеній Шкробат. Яўгеній Сяргеевіч выказаў словы падзякі ўсім мамам за іх любоў, цярпенне і клопат, за тую велізарную ролю, якую яны адыгрываюць у выхаванні дзяцей і захаванні сямейных каштоўнасцяў. Кіраўнік раёна таксама звярнуў увагу на сімвалізм даты, якая супадае з праваслаўным святам Пакровы Прасвятой Багародзіцы.











Больш фота https://vk.ru/album-126546842_312016596





