Горад складаецца з дэталяў. І калі гэтыя дэталі пачынаюць выходзіць са строю, камфорт жыхароў становіцца пад пагрозай імгненна знікае.
Жыхары па вуліцы Розы Люксембург сутыкнуліся з даволі абсурднай сітуацыяй: вулічная сметніца каля дома № 7 перастала выконваць сваю функцыю, бо ў яе… няма дна.
Здавалася б, дробязь, але яна ўжо не першы дзень прыносіць дыскамфорт мясцовым жыхарам і наведвальнікам крамы адзення, што знаходзіцца побач. Сцэнарый кожны дзень адзін і той жа: землякі кідаюць паперку ці абгортку ў сметніцу, але замест таго, каб трапіць у кантэйнер,
смецце проста пралятае скрозь яго і апынаецца на зямлі.У выніку вакол кантэйнера паступова расце брудная горка.
Мы спадзяёмся, што гэты матэрыял стане сігналам для работнікаў камунгасу. Калі мы хочам бачыць нашы вуліцы прыгожымі і дагледжанымі, нельга ігнараваць падобныя “дзіркі” ў гарадской гаспадарцы.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара





