Встреча с депутатом:  Светлана Сенько пообщалась с работниками Петриковского ПМС

0
303

У межах рабочага візіту на Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько правяла сустрэчу з калектывам КДУПМС «Петрыкаўскае ПМС». Жывы дыялог дазволіў удзельнікам абмеркаваць як маштабныя дзяржаўныя задачы, так і надзённыя пытанні жыцця раёна.

Парламентарый падрабязна расказала прысутным пра бягучую заканадаўчую дзейнасць. У прыватнасці, гаворка ішла пра законапраект аб меліярацыі зямель і рашэнні, прынятыя на пачатку чарговай сесіі дэпутацкага корпуса. Святлана Сянько падкрэсліла, што кожны прыняты закон накіраваны перш за ўсё на абарону інтарэсаў грамадзян.

Тэмы адзінства і патрыятызму сталі ключавымі ў размове. Дэпутат акцэнтавала ўвагу на Адзіным дні інфармавання, прысвечаным Дню народнага адзінства. Яна адзначыла, што для беларускага народа важныя не толькі словы, але і ўсвядомленае разуменне ўласнай гісторыі.

«Наш народ адзіны, ён беражліва захоўвае суверэнітэт і незалежнасць. Нам ёсць чым ганарыцца», — адзначыла парламентарый. Яна падрабязна спынілася на дасягненнях краіны ў сацыяльнай сферы: адукацыі, медыцыне і сацыяльнай абароне.

 

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные