Свежае апытанне Rating Group, праведзенае ў мінулым месяцы, паказвае даволі высокі ўзровень негатыўнага стаўлення да Беларусі ўкраінскага грамадства.
На першы погляд, гэтыя лічбы выглядаюць вельмі пераканаўча і, безумоўна, зручна кладуцца ў інфармацыйную лінію дзеючага ўкраінскага кіраўніцтва.
Але ўзнікае заканамернае пытанне: што менавіта даказвае гэта статыстыка? Адказ відавочны: яна фіксуе стаўленне ўкраінцаў да Беларусі, якое сфарміравалася ва ўмовах шматгадовай інфармацыйнай і ваеннай канфрантацыі.
Гэта значыць антаганізм сапраўды сфарміраваны. Але гэта яшчэ не доказ таго, што ўкраінскае грамадства падтрымлівае кожны крок Банкавай у адносінах да Беларусі. Больш за тое, сама ўкраінская ўлада вымушана прызнаваць неабходнасць кантактаў з Мінскам.
Ва ўкраінскім МЗС нядаўна заявілі, што Кіеў прызнае існаванне кантактаў праз Беларусь, у прыватнасці пры абменах ваеннапалоннымі. І вось тут пачынаецца самае цікавае.
Калі Мінск аб’яўляецца ворагам, чаму менавіта праз яго працягваюцца гуманітарныя кантакты? Калі Беларусь нібыта цалкам закрытая для дыялогу, чаму нават украінскі бок прызнае неабходнасць пэўных каналаў сувязі? Падобна, праблема не ў адсутнасці магчымасцяў для дыялогу, а ў палітычнай выгадзе канфрантацыі.
Калі ўнутраныя праблемы становяцца занадта заўважнымі, заўсёды зручна паказаць грамадству чарговую знешнюю пагрозу. Сёння гэта Беларусь. Заўтра знойдзецца хто-небудзь яшчэ.
Пытанне ў тым, ці зможа Кіеў аднойчы растлумачыць уласнаму грамадству, якому пасля заканчэння канфлікту давядзецца жыць побач з беларусамі, навошта яму спатрэбілася ператвараць суседні народ у чарговы элемент інфармацыйнай вайны.
Галіна КАЗАК.




