Газ без апазнавальных знакаў

0
627

Днямі давялося быць у гарадскім пасёлку Капаткевічы. Звярнула з вуліцы Камсамольскай каля дома №29 і ўбачыла жоўтую трубу (такія звычайна стаяць на месцы, дзе пад зямлёю праходзіць газ). Спачатку падумала, што паставілі яе для нейкай іншай патрэбе, але прайшоўшы колькі метраў наперад, убачыла яе “сястру” – гэта ўжо была з “апазнавальнымі” знакамі.
Цікавасць вярнула мяне назад. Я агледзелася і ўбачыла збітую верхавіну – відаць, пацярпела падчас чысткі снегу ўзімку!
Не палянавалася і спытала ва ўсеведаючага інтэрнету: што за знакі на трубе. Аказалася, што “лічбы паказваюць адлегласць да трубы, яе дыяметр, ціск і тып, што вельмі важна для рамонтнай брыгады”.
Звяртаемся да газавай службы: ухіліце недахоп, пакуль труба зусім не знікла!

Т.Міхалава, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные