У кадры першага дня Колкаўскай сярэдняй школы: Круглы стол па правілах бяспечных паводзін у лагеры.
Забаўляльная праграма «Ура! Канікулы!» Творчая майстэрня «Самая незвычайная Сняжынка», а таксама спартыўная гадзіна і рухомыя гульні «Зіме — Фізкульт-ура». У Конкавіцкай сярэдняй школе ў рамках першага дня выхаванцы пазнаёміліся з правіламі бяспекі ў побыце, сустрэліся з прадстаўніком РАНС Шамрой С.Д., на спартыўнай гадзіне пагулялі ў футбол, займаліся творчасцю — стваралі навагоднія ялінкі.
У Пціцкай сярэдняй школе першы дзень прайшоў пад назвай «Новы год каля брамы». Вучні замацавалі правілы бяспечных паводзін у перыяд правядзення навагодніх святаў, прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме «Цуды на Новы год» на базе Пцічскага СДНТ.
Дзень завяршыўся віртуальнай экскурсіяй па гарадах Беларусі, дзе пазнаёміліся са славутасцямі нашай краіны. Аздараўленчыя лагеры Навасёлкаўскай сярэдняй школы адкрыўся ўдзелам у круглым стале «Правілы бяспечных паводзін», затым вызаванцы наведалі навагодні ранішнік «Навагоднія прыгоды», пагулялі ў настольныя гульні, паўдзельнічалі ў працы майстэрні ў Дамавіка «Дабро рабі сваімі рукамі», адрамантавалі дзіцячыя кнігі і часопісы.
Першы дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў весела і з карысцю.









Оставить комментарий