Гэта не проста магчымасць зрабіць сваю краіну чысцейшай і прыгажэйшай, але і знакавая падзея, якая мае глыбокі сэнс і канкрэтную мэту. Сабраныя ў гэты дзень сродкі будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, а таксама на іншыя важныя працы, звязаныя з гэтым маштабным праектам.
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта Петрыкаўшчына далучыцца 18 красавіка да рэспубліканскага суботніка.
Заробленыя у дзень правядзення суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Петрыкаў, УНП 400065489, БІК АКВBBY2X, BY03 АКВВ 3641 4260 0024 1330 0000.
Давайце ж унясём свой уклад у годную справу. Пакажам, што нам неабыякава наша гісторыя, наша культура і будучыня краіны.







Оставить комментарий