У Бабуніцкую сярэднюю школу прыйшлі доўгачаканыя ўзнагароды рэспубліканскага ўзроўню.
У адкрытым рэспубліканскім конкурсе лічбавага мастацтва “Сімфонія космасу – касмічнае камандаўтварэнне” прынялі ўдзел больш за 2000 дзяцей з усёй Беларусі.
Ад Петрыкаўскага раёна пераможцамі сталі чацвёра навучэнцаў, двое з іх — вучні Бабуніцкай школы Філатаў Данііл і Раўкоўскі Іван. Данііл узнагароджаны дыпломам 2 ступені ў намінацыі “Гераічны ўклад беларусаў у асваенне космасу” за верш “Касмічная Беларусь”. Іван атрымаў дыплом 3 ступені ў намінацыі “Унутраны космас” за апавяданне “Як я з аграгарадка ў космас збіраюся”.
Конкурс “Сімфонія космасу” стаў яркай падзеяй для таленавітай моладзі краіны. Удзельнікі прадстаўлялі свае ідэі ў самых розных фарматах: прэзентацыі, відэакліпы, малюнкі, апавяданні і вершы. Нашы маладыя землякі абралі літаратурную творчасць – і не памыліліся. Іх творы ўвайшлі ў лік лепшых.





