Трымаць руку на пульсе бяспекі

0
40

З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з 5 па 16 кастрычніка ў Петрыкаўскім раёне пройдзе акцыя “Моладзь за бяспеку”.

Пачнецца акцыя з марафону “112 добрых спраў” або » 101 дабро”: юныя актывісты разам з выратавальнікамі наведаюць домаўладання адзінока пражываючых пенсіянераў і акажуць ім пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў і прыдамавых тэрыторый, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Далей вектар перамесціцца ў бок Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных: ва ўстановах адукацыі пройдуць шырокамаштабныя мерапрыемствы. Арганізатары зрабілі ўсё магчымае, каб рабяты, якія стануць удзельнікамі акцыі зразумелі: грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных – адна вялікая сям’я.

Далучайцеся да акцыі і трымайце руку на пульсе бяспекі.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі Петрыкаўскага РАНС.

5 1 голос
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные