Паважаныя супрацоўнікі архіўнай службы раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём архівіста!
Архіўныя дакументы – гэта ўнікальны хранограф, які фіксуе значныя і дробныя падзеі, радасныя і сумныя даты, несмяротныя і адышоўшыя ў вечнасць імёны.
Цяжка пераацаніць уклад архівістаў у назапашванне, захаванне і выкарыстанне архіўных матэрыялаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, фундаментальнай асновай яе інфармацыйных рэсурсаў.
Паўсядзённы працоўны працэс сучаснага архівіста напоўнены разнастайнай дзейнасцю, пастаянна мадэрнізуецца, развіваецца і ўдасканальваецца.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, радасці, аптымізму, поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.





