З 19 па 23 кастрычніка органы ўнутраных спраў праводзяць рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”, накіраванае на папярэджанне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.
Аддзел унутраных спраў райвыканкама нагадвае: за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць па частцы 2 артыкула 295 КК Рэспублікі Беларусь.
Асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, цалкам вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Паведаміць пра незарэ-гістраваную зброю або даведацца пра парадак яе добраахвотнай здачы можна па тэлефонах “гарачай лініі” ў Петрыкаве: 5-32-49, 5-29-62, 8-029-606-22-46, 8-029-608-50-05 альбо па нумары 102.
Галіна КАЗАК.



