Сардэчна віншуем з Днём маці!
У гэта светлае свята ніхто не можа застацца абыякавым. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта да вас мы звяртаемся перш за ўсё. Менавіта вы больш за іншых радуецеся нашым поспехам, падтрымліваеце пры няўдачах, перажываеце за кожны наш крок – ваш нястомны клопат непадуладны ні часу, ні адлегласці.
Даць жыццё немаўляці, выхаваць яго сапраўдным чалавекам – па значнасці і адказнасці гэта місія не ведае сабе роўных. Перш за ўсё ад матулі дзіця атрымлівае ўрокі маральнасці, справядлівасці, любові да Радзімы. Бясспрэчна, шчаслівы той чалавек, якога аберагаюць матуліна любоў і малітва.
Мілыя мамы, нізкі паклон вам! Дзякуй за цяпло дамашняга ачага, за бязмежнае цярпенне, за ўкладзеныя ў нас сілы. Няхай справы, учынкі і лёсы дзяцей і ўнукаў прыносяць вам толькі радасць і гонар. Будзьце здаровыя і шчаслівыя доўгія-доўгія гады!
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные