З 26 па 30 кастрычніка на тэрыторыі УАЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”
будзе працаваць перасоўны мамаграфічны комплекс “Мамаэкспрэс”.

Па інфармацыі адміністрацыі ўстановы аховы здароўя, даследаванне будзе праводзіцца строга па папярэднім запісе ў рэгістратуры паліклінікі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” або па нумарах тэлефона 8-02350-2-30-31, 8-02350-2-29-23.
Жанчыны ва ўзросце 49-58 гадоў (1977 – 1968 год нараджэння) будуць прымацца па папярэднім запісе без накіравання з арганізацыі аховы здароўя.
Астатнія катэгорыі жанчын могуць атрымаць накіраванне пасля агляду ўрачом акушэра-гінеколагам (пры наяўнасці паказанняў).
Час працы перасоўнага мамаграфічнага комплексу “Мамаэкспрэс” з 9 да 13 гадзін.
Пры наведванні пры сабе неабходна мець пашпарт і накіраванне (акрамя жанчын ва ўзросце 49-58 гадоў (1977 – 1968 год нараджэння).
Галіна КАЗАК, фота аўтара.




