Асфальт на Валадарскага зноў “сышоў пад зямлю”

0
40

Па вуліцы Валадарскага – камунальнае дэжавю. На пешаходнай дарожцы зноў утварыўся правал асфальтавага пакрыцця. Самае недарэчнае ў гэтай сітуацыі тое, што на дадзеную праблему мы ўжо звярталі ўвагу адказных службаў некалькі гадоў таму.

У мінулы раз камунальнікі адрэагавалі на сігнал, прыехалі і заасфальтавалі дзірку. Аднак, як паказаў час, зрабілі гэта не зусім якасна і на хуткую руку. Калі зазірнуць глыбей, становіцца зразумела: праблема куды сур’ёзнейшая, чым проста трэшчына зверху. Пад пешаходнай зонай утварыліся істотныя пустоты, якія трэба было спачатку грунтоўна ўшчыльніць, а ўжо потым класці новае пакрыццё. У выніку няўлічаных тэхналогій асфальт проста праваліўся ў суседнім месцы, дзе пустата зноў зрабіла сваю справу.
Няўжо не прасцей зрабіць якасна і на гады. Чакаем паўторнага і гэтым разам сумленнага вырашэння праблемы.

А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.

5 1 голос
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные