Актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна: вынікі апаратнага пасяджэння ў райвыканкаме

Сёння ў зале райвыканкама прайшло чарговае апаратнае пасяджэнне, на якім былі разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.

  Адной з першых тэм, вынесяныx для разгляду, стала  тэма стану супрацьпажарнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна. Былі прадстаўлены дадзеныя аб колькасці пажараў, прычынах іх узнікнення і наступствах. Асаблівая ўвага нададзена прафілактычнай рабоце.

Наступным пунктам парадку дня стала аператыўная абстаноўка. Была прадстаўлена  справаздача аб крымінагеннай сітуацыі, колькасці выяўленых злачынстваў і мерах, якія прымаюцца для забеспячэння правапарадку і бяспекі грамадзян. Абмяркоўваліся пытанні папярэджання злачыннасці і  барацьбы з нелегальным абаротам наркотыкаў.

Не менш важнай тэмай стала эпідэміялагічная сітуацыя. Агучана  інфармацыю аб узроўні захворвання на Петрыкаўшчыне.  Нададзена ўвага  вакцынацыі насельніцтва.

Не засталася ўбаку работа мабільнай групы райвыканкама. Таксама ўдзельнікі  пасяджэння заслухалі справаздачы аб выніках праведзенага суботніка, праблемных пытаннях, з якімі звяртаюцца жыхары раёна і якія былі размешчаны на старонках раённай газеты.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные