Каля будынку Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў з’явілася музычная фотазона.

Новы навучальны год у дзіцячай школе мастацтваў пачаўся з цудоўнага сюрпрызу! У год добраўпарадкавання педагогі змянілі тэрыторыю школы, стварыўшы не проста клумбу, а крэатыўны арт-абект: фартэпіяна з дэкаратыўнага газона, акружанае яркай кветкавай кампазіцыяй. Фотазона адразу стала любімым месцам для навучэнйцаў школы. Ідэю ўвасобілі ў рэальнасць педагогі школы Сяргей Хрыпач, Ірына Пінчук, Кацярына Турмовіч. Кветкавую кампазіцыю стварылі Марына Масла і Наталля Марозька. Цяпер у дзяцей, жыхароў і гасцей горада ёсць магчымасць зрабіць памятнае фота на фоне гэтага арт-абекта, адчуўшы сябе сапраўдным віртуозам!

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о