Жыхары гарадскога пасёлка Капаткевічы звярнуліся ў рэдакцыю “ПН”, каб прыцягнуць увагу да праблемы, якая ўзнікла на тэрыторыі каля былога дзіцячага садка №1, побач з вуліцамі Садовая і Усходняя.
Хваляванне выклікаюць пні, якія засталіся пасля выдалення акацый.
 Безумоўна, выдаленне дрэў, якія вельмі разрасліся, з’яўляецца неабходнай справай. Аднак дадзеная справа пацягнула за сабой новую праблему. Пні, якія засталіся, не толькі надаюць неэстэтычны выгляд тэрыторыі, але і ўяўляюць сабой патэнцыйную небяспеку для жыхароў.
 “Пакуль не выпаў снег, можа выдаліць гэтыя пні? Зімовы перыяд ускладніць працу па іх выдаленні, а таксама павялічыць рызыку траўмаў,” – сумна заўважаюць землякі.
 Мы спадзяемся, што гэты зварот не застанецца без увагі і жыхары Капатквічаў змогуць хутка ўбачыць пазітыўныя змены на сваёй вуліцы.
Святлана СОБАЛЕВА, 
 фота даслана
 жыхарамі Капаткевіч.
 







Оставить комментарий