Утульны ўнутраны дворык, што знаходзіцца паміж інтэрнатам і домам №13 па вуліцы Каралёва, – любімае месца адпачынку і гульняў матуль з дзеткамі.

Яно і не дзіўна: невялікая гульнявая пляцоўка патанае ў засені бяроз, тут нават у спякотны дзень адпачыць прыемна, да таго ж на яе тэрыторыі знаходзіцца невялікі спартыўны куток, арэлі, пясочніца. Вось толькі асфальтаваныя пешаходныя дарожкі, што злучаюць імправізаваныя зоны адпачынку на гэтым “пятачку”, параслі мохам і пустазеллем, а маглі б служыць месцам яшчэ адной дзіцячай актыўнасці. Так, малыя з задавальненнем малююць крэйдай на асфальце, гуляюць “у класікі”, скачуць па скакалцы… Ды ці мала яшчэ забаў у дзятвы. Да таго ж, знешні выгляд зарослых сцежак надае гэтаму ўтульнаму куточку выгляд занядбаны.
Ухіленне пазначанага недахопу не патрабуе ніякага ўкладання матэрыяльных рэсурсаў – дастаткова адказным за парадак асобам якасна выконваць свае прафесійныя абавязкі і падтрымліваць прыдамавыя тэрыторыі шматпавярховак у належным стане.

А. МАКСІМАЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о