Такую непрыглядную карціну можна ўбачыць за памяшканнем (з боку гарадскога парка) нядаўна адкрытай крамы па вуліцы Гагарына.
Не прыемна назіраць такія адносіны членаў працоўных калектываў да месца, дзе працуеш. Перад намі яркі факт адсутнасці элементарнай культуры пры абыходжанні з бытавымі адходамі. Калі мы будзем заплюшчваць вочы на такія непрывабныя моманты, раўнадушна праходзіць міма, то што будзе з нашым горадам?
Спадзяемся, праз “Петрыкаўскія навіны”, праблема будзе заўважана работнікамі Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства і вырашана ў бліжэйшы час.
Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий