14 жніўня бягучага года судом Петрыкаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна В., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных па ч. 2 арт. 317-2 і ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Абставіны справы
Судом устаноўлена, што грамадзянін В., неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам, не маючы права кіравання і маючага нязнятую і непагашаную ва ўстаноўленым парадку судзімасць, свядома пайшоў на паўторнае парушэнне закона. З мэтай ухілення ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за магчымыя парушэнні ПДР ён звярнуўся да неўстаноўленай асобы, якая, выкарыстоўваючы яго анкетныя дадзеныя і фатаграфію, вырабіла загадзя падроблены афіцыйны дакумент – пасведчанне кіроўцы ўзору Расійскай Федэрацыі, якое ў далейшым было прад’яўлена для праверкі інспектару ДПС АДАІ Петрыкаўскага РАУС.
Прызначанае пакаранне
– Па ч. 2 арт. 317-2 КК – штраф у памеры 100 базавых велічынь (4 200 рублёў)
– Па ч. 1 арт. 380 КК – штраф у памеры 50 базавых велічынь (2 100 рублёў)
– Па сукупнасці злачынстваў –канчатковае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (4 200 рублёў).
Пры вызначэнні меры пакарання суд зыходзіў з прынцыпу індывідуалізацыі, улічваючы характар і ступень грамадскай небяспекі учыненых злачынстваў, матывы і мэты зробленага, асобу абвінавачанага, а таксама наяўнасць рэцыдыву.
Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Алена Паўтаран,
вядучы спецыяліст суда Петрыкаўскага раёна.
Оставить комментарий