Урачыстая цырымонія адкрыцця адноўленага адміністрацыйнага будынка Петрыкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў прайшла з удзелам начальніка Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Аляксандра Шэпелева, начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення аховы МУС палкоўніка міліцыі Віталія Дзевяцілава, старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева, прадстаўнікоў сілавога блоку Гомельшчыны, духавенства

Сертыфікат на атрыманне службовага аўтамабіля начальнік Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Шэпелеў уручыў начальніку Петрыкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы падпалкоўніку міліцыі Уладзіміру Забродзіну.

Самае цеснае супрацоўніцтва царквы і праваахоўных органаў ужо доўгія гады з’яўляецца моцным фундаментам для добрых спраў у грамадстве. Протаіерэй Ігар — настаяцель Храма ў гонар Архістраціга Божыя Міхаіла перадаў начальніку Петрыкаўскага дэпартамента ікону.

Да ўсяго іншага царкоўнай граматай узнагароджаны міліцыянер-кінолаг групы затрымання Уладзіслаў Жывула і міліцыянер узвода міліцыі Вадзім Вашкевіч

Нагрудным знакам «ЗА ЗАСЛУГІ» Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў узнагароджаны Мікалай Карпавіч Цішкевіч, Вячаслаў Васільевіч Басюк, Аляксандр Віктаравіч Кулак і шэраг іншых праваахоўнікаў вобласці

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о