Зніжаеш хуткасць – захоўваеш жыццё

0
110

28 чэрвеня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіўся Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: “Зніжаеш хуткасць – захоўваеш жыццё!”, накіраваны на папярэджанне ДТЗ у выніку парушэння хуткасных рэжымаў.

За 5 месяцаў 2024 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці з прычыны перавышэння хуткасці ўчынена 4 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 7 былі траўміраваны.
Кожны вадзіцель аўтамабіля абавязаны выбіраць хуткасць, усталяваную дарожнымі знакамі і Правіламі дарожнага руху, але пры гэтым памятаць, што дазволеная хуткасць не заўсёды можа быць бяспечнай! Таму каб не страціць кантроль над кіраваннем свайго транспартнага сродку, заўсёды неабходна захоўваць бяспечны хуткасны рэжым, арыентуючыся не на максімальна дапушчальную хуткасць, а на тую, пры якой рух будзе бяспечным для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, улічваючы пры гэтым умовы надвор’я і стан праезнай часткі дарогі
Асаблівую асцярожнасць пры выбары хуткаснага рэжыму неабходна выконваць пры руху на паваротах, разваротах або пры руху заднім ходам, а таксама пры дрэннай бачнасці (густы туман, лівень).
Няправільны выбар хуткасці пры руху на паваротах або закругленні дарог – адна з галоўных прычын такіх відаў ДТЗ як перакульванне, наезд на перашкоду, сутыкненне з сустрэчным або спадарожным транспартам. Важна памятаць, што, пад’язджаючы да закругленняў дарог, АБАВЯЗКОВА неабходна ЗНІЖАЦЬ ХУТКАСЦЬ, каб бяспечна ўвайсці ў паварот і не страціць кантроль над кіраваннем!

Сяргей Міцура,
начальнік АДАІ Петрыкаўскага РАУС
маёр міліцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о