Жыхары дома нумар 9 па вуліцы Камуністычная ўжо не першы год абураюцца з-за зламанага сайдынгу на казырках пад’ездаў.
Як распавялі самі жыхары, сайдынг наогул прызначаны для ўнутраных работ, якое ён мае дачыненне да казыркоў пад’ездаў – невядома, але ў любым выпадку карціна непрыемная, псуе эстэтычны выгляд будынка.
Цікава, што некалькі гадоў таму працаўнікі ЖКГ рабілі касметычны рамонт пад’ездаў, але адрамантаваць зламаны сайдынг часу не знайшлося.
Таксама жыхары звярнулі ўвагу, што на ўчастку дома не заўсёды цалкам косіцца трава. Часцей – адзін маленькі ўчастак і на гэтым усё.
Дадзеныя заўвагі мы адрасуем службам, якія нясуць адказнасць за гэтую тэрыторыю. Разлічваем, што сітуацыя вырашыцца ў бліжэйшы час.
Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.
Оставить комментарий