Здароўе жывёл – у надзейных руках

0
368

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – карэспандэнты сустрэліся з чалавекам, чыя адданасць справе і імкненне да ведаў адыгрываюць важную ролю ў забеспячэнні здароўя жывёл і дабрабыту аграпрамысловага комплексу Петрыкаўшчыны.

Начальнік супрацьэпізаатычнага аддзела Петрыкаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Ягор Ганчароў – яркі прыклад таго, як захопленасць і мэтанакіраванасць могуць прывесці да значных прафесійных дасягненняў.

Малады перспектыўны спецыяліст нарадзіўся і вырас у маляўнічым горадзе Віцебску. З юных гадоў яго вабіў свет жывёл, і гэтае захапленне стала вызначальным пры выбары будучай прафесіі. Пасля заканчэння сярэдняй школы №31 горада Віцебска, ён паступіў у аграрны каледж Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, дзе атрымаў спецыяльнасць ветэрынарнага фельчара. Менавіта ў сценах каледжа Ягор адчуў, наколькі глыбока яго цікавіць ветэрынарыя, і прыняў рашэнне прадоўжыць адукацыю на больш высокім узроўні.

Наступным крокам стала паступленне ў Віцебскую ветэрынарную акадэмію. Гады навучання ў акадэміі былі напоўнены не толькі засваеннем ведаў, але і актыўным пагружэннем у навукова-даследчую дзейнасць. Студэнт з энтузіязмам удзельнічаў у навуковых гуртках, займаўся напісаннем артыкулаў і выступаў на навуковых канферэнцыях акадэміі, за што неаднаразова атрымліваў заслужаныя ўзнагароды. Асаблівым дасягненнем стала прысуджэнне звання «Студэнт года» за актыўны ўдзел у навуковай і даследчай дзейнасці.

У перыяд размеркавання выпускнікоў Ягор пазнаёміўся з прадстаўніком раённай ветэрынарнай станцыі горада Петрыкава. Пасля размеркавання малады ветэрынарны ўрач без сумневаў накіраваўся на Петрыкаўшчыну.
З сакавіка 2024 года наш герой пачаў сваю працу ў ветэрынарнай станцыі ў якасці вядучага ветэрынарнага ўрача. Яго прафесіяналізм і адказны падыход да справы не засталіся незаўважанымі, і ўжо ў чэрвені ён быў пераведзены на пасаду начальніка супрацьэпізаатычнага аддзела.

Сёння Ягор Аляксеевіч Ганчароў, будучы начальнікам супрацьэпізаатычнага аддзела, актыўна працуе над забеспячэннем эпізаатычнага дабрабыту Петрыкаўскага раёна. Яго веды, вопыт і адданасць справе дапамагаюць прадухіляць распаўсюджванне захворванняў сярод жывёл, што напрамую ўплывае на харчовую бяспеку і развіццё сельскай гаспадаркі рэгіёну.

– Праца наша не з лёгкіх. У сельскай гаспадарцы трэба працаваць і раніцай, і ўвечары. Прышчапляем жывёл ад розных захворванняў, рэгулярна праводзім рознага роду даследаванні.

З пачатку бягучага года ў Петрыкаўскім раёне спецыялістамі ветэрынарнай станцыі прышчэплена 17489 буйной рагатай жывёлы. Таксама праведзена дыягностыка захворванняў туберкулёзу для 35 тысяч брж. Роля спецыяліста ветэрынарнай медыцыны ў аграпрамысловым комплексе шырокая і разнастайная. Наша галоўная задача – правесці ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы, папярэдзіць з’яўленне вострых інфекцыйных і інвазійных захворванняў, перадачу іх чалавеку і жывёлам і наадварот. Менавіта ветэрынарны ўрач праводзіць ветэрынарна-санітарную экспертызу прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства, якая дае права на іх бяспечнае ўжыванне ў ежу. На ім і адказнасць вялікая: за жыццё і здароўе людзей, за захаванасць пагалоўя жывёл – рэзюмуе Ягор.

Правёўшы некалькі гадзін з суразмоўцам, разумееш, што ветэрынарная служба – гэта людзі, якія праводзяць велізарную працу па недапушчэнні захворванняў не толькі хатніх жывёл, але і ўсяго пагалоўя ў раёне.

Марыя Тамко,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о