З 26 жніўня па 12 верасня на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” будзе працаваць перасовачны мамаграфічны комплекс “Мамаэкспрэс”.
Даследаванне праводзіцца строга па папярэднім запісе ў рэгістратуры паліклінікі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” або па нумарах тэлефона: 8-02350-2-30-31, 8-02350-2-29-23.
Жанчыны ва ўзросце 49-58 гадоў (1976-1967 гады нараджэння) будуць прымацца па папярэднім запісе без накіравання з арганізацыі аховы здароўя.
Астатнія катэгорыі жанчын могуць атрымаць накіраванне пасля агляду ўрачом акушэр-гінеколагам (пры наяўнасці паказанняў).
Час работы мамаграфічнага комплекса з 8 да 14 гадзін. Тэхнічны перапынак з 11 да 11 гадзін 20 хвілін.
Пры сабе мець пашпарт, накіраванне (акрамя жанчын ва ўзросце 49-58 гадоў (1976-1967 гады нараджэння).
Оставить комментарий