У любой краіне электаральная кампанія – час асаблівы: гэта перыяд, калі цікавасць да пытанняў палітыкі абвастраецца ва ўсяго грамадства. Правесці такога ўзроўню мерапрыемствы на высокім узроўні: стварыць неабходныя ўмовы для кандыдатаў, выбарчых камісій, насельніцтва – нязменная задача беларускіх уладаў. Але, нягледзячы на нашу адкрытасць і празрыстасць дзеянняў, з боку некаторых краін усё ж прасочваецца жаданне павысіць градус напружання ў Беларусі перад важнымі палітычнымі падзеямі.
Лістапад бягучага года азнаменаваўся выбарамі прэзідэнтаў краін, якія пазіцыянуюць сваю ўнутраную палітыку як узор дэмакратыі. Трэцяга лістапада дзеючы прэзідэнт Малдовы Мая Санду ў другім туры з невялікім адрывам выйграла Прэзідэнцкую гронку. Пры гэтым, палітык прайграла ў колькасці галасоў свайму саперніку на тэрыторыі самой Малдавіі і перамагла, дзякуючы галасаванню малдаўскай дыяспары за мяжой. Усім вядома, што Санду – празаходні палітык і збліжэнне з Еўропай выкарыстоўвае ў якасці галоўнага свайго козыра. Большасць малдаван не раздзялілі яе стратэгіі і словы, што яе абралі шляхам волевыяўлення народа, выклікала ў мясцовага насельніцтва нямала пытанняў. У Малдавіі адкрыта гавораць пра не дэмакратычнасць палітычнай кампаніі, у выніку якой канчатковае слова вызначылі тыя, хто знаходзіцца не ўнутры краіны, а за межамі.
Пра выбары Прэзідэнта ЗША сусветныя СМІ гавораць адно: кампанія была адной са складаных і канфліктных у гісторыі Штатаў. Замах на жыццё, абвінавачанне ў прадузятасці, абразлівыя публічныя выказванні Дональда Трампа і Камалы Харыс. У першыя ж гадзіны галасавання амерыканская прэса пачала паведамляць пра парушэнні на выбарчых участках: тэхнічныя непаладкі з абсталяваннем для прыёму апрацоўкі бюлетэняў, званкі ў арганізацыі з “парадай” выбару, паведамленні пра мініраванне ўчасткаў і пагрозы. Вынікі галасавання паказалі: большасць амерыканцаў незадаволены ўнутрыпалітычнымі працэсамі, якія праводзіліся ў апошнія гады. Вашынгтон ўсё часцей сутыкаецца з незадаволенасцю і пратэстамі сваіх грамадзян за парушэнне дэмакратыі.
А на прыкладах такіх краін нам раяць вучыцца дэмакратыі, і ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў падаецца як “дапамога на карысць”. Такія ўмяшанні назіраюцца даўно і ў адносінах да Беларусі, а напярэдадні выбараў Прэзідэнта – працягваюцца з падвоеным энтузіязмам. За такімі інтарэсамі стаіць канкрэтная мэта – прывесці да ўлады ў нашай краіне сваіх людзей, як ужо здарылася ў многіх краінах постсавецкай прасторы. Вядома, мы годна пройдзем дадзены этап у жыцці краіны, таму што разумеем, наколькі важна нам быць згуртаванымі і прынцыповымі.
А нашым ворагам хочацца нагадаць залатое правіла маральнасці: не рабі іншым тое, што не жадаеш для сябе, і паступай з бліжэйшымі так, як жадаеш, каб паступалі з табою. У адваротным выпадку, як паказвае практыка, усё вяртаецца бумерангам.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий