Колькі не пішуць у газетах, не выступаюць па тэлевізары прадстаўнікі праваахоўных структур, браканьераў менш не станавіцца. І здаецца, ці не прасцей выйсці ў суботу на рынак і спакойна купіць некалькі кілаграмаў карпа ці шчупака і спаць спакойна. Але заўсёды знойдуцца тыя, каму чужая рыбка саладзей. Іх прыцягвае начны паход, адрэналін быць затрыманым на месцы, не спаць і вылавіць хай сабе і незаконна, але бясплатна пару кілаграмаў запаветнай залатой рыбкі. Як вынік – чарговае затрыманне, канфіскацыя прылад і сродкаў здзяйснення злачынства, а гэта і лодка, снасці, аўтамабілі і іншая маёмасць.

У маі практычна ў адзін дзень на тэрыторыі раёна затрыманы шэраг браканьераў з ліку жыхароў горада Калінкавічы. Усе злачынствы ўчынены ў начны час. Так, жыхаром Калінкавічаў 16 мая, прыкладна ў 2 гадзіны 45 хвілін, на пойменным вадаёме ракі Прыпяць было незаконна здабыта 22 рыбіны. Супрацоўнікамі інспекцыі апошні затрыманы і перададзены следчым. Затрыманы раскаяўся і кампенсаваў прычыненую шкоду навакольнаму асяроддзю на суму звыш за 9000 рублёў. Пытанне да браканьераў, а колькі можна рыбкі ў тым ліку і “чырвонай” купіць за гэтую суму. Варта падумаць, узяўшы чарговы раз сеткі ў рукі.

Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
 начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о