Пытанне беражлівага стаўлення да энергарэсурсаў – тэма не новая. Аднак, як сведчыць наш фотафакт, ведаем і гаворым многа, а робім пры гэтым недастаткова.
З пачаткам ацяпляльнага сезона тэма гэта, па маім меркаванні, набыла новыя абрысы. Прыйшоў час ад слоў перайсці да справы: закрыць падвалы і перастаць дарма расходаваць цяпло.
Да таго ж, падвал – тэрыторыя павышанай небяспекі. Так, з надыходам халадоў павялічваецца небяспека ўзнікнення пажараў з-за захламленасці памяшканняў, а таксама іх даступнасці для ўсіх жадаючых, асабліва для грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.








Оставить комментарий