З якімі краінамі Беларусь супрацоўнічае і чаму

0
46

Святлана СЯНЬКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:

– Беларусь сёння праводзіць самастойную, міралюбівую знешнюю палітыку, накіраваную на гарантаванне бяспекі і незалежнасці дзяржавы, на стварэнне спрыяльных умоў для павышэння ўзроўню дабрабыту народа. Правядзенне нашай знешняй палітыкі праходзіць у складаных умовах зменлівага свету. Павялічваецца колькасць рэгіянальных канфліктаў, якія падрываюць стабільнасць і бяспеку ў свеце. У гэтых няпростых умовах Рэспубліка Беларусь актыўна развівае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, выбудоўвае свае адносіны са знешнім светам з улікам сваіх нацыянальных інтарэсаў. Рэалізацыя якіх магчыма толькі на аснове ўстойлівага развіцця эканомікі ўсёй краіны ў цэлым.

У сувязі з гэтым важнае значэнне ў выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў мела эканамічная тэматыка, арыентаваная на экспарт. Асаблівая ўвага нададзена была нарошчванню і эфектыўнасці знешняга гандлю, выхаду на новыя рынкі збыту айчыннай прадукцыі. Акцэнт зроблены на тым, што намаганні дыпламатыі павінны быць накіраваны на правядзенне збалансаванай шматвектарнай знешняй палітыкі, на ўсебаковую абарону нацыянальных інтарэсаў, умацаванне рэгіянальнай бяспекі. Упэўнена, што ідэі, агучаныя на нарадзе, стануць асновай пашырэння нашых магчымасцей на сусветнай арэне не толькі ў эканоміцы, але і ў палітычнай сферы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о