Віншуем работнікаў галіны спажывецкай кааперацыі з прафесійным святам!
Клопат пра людзей – асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі. Дзякуючы вашай працавітасці, адданасці выбранай справе вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач – задавальненне патрэб насельніцтва ў таварах і паслугах, неабходных для нармальных умоў жыцця. Жадаем вам новых здзяйсненняў у прафесійнай дзейнасці, цікавых ідэй, перспектыў і магчымасцей. Няхай праца прыносіць радасць і задавальненне, а ўзнагародай будуць новыя дасягненні і фінансавы дабрабыт.
Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, стабільнасці, далейшага ўмацавання і захавання лепшых традыцый спажывецкай кааперацыі.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий