З дабрачыннай місіяй да сям’і Хрыпач, што жыве ў Петрыкаве, завіталі прадстаўнікі адміністрацыі Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій». Дырэктар рудаўпраўлення Юрый Пятроўскі, пасля ўручэнне школьнікам заплечнікаў, а ў сям’і за парты сёлета сядуць дзве старэйшыя дзяўчынкі і хлопчык, прамовіў: «У ранцах ёсць усё неабходнае для школы, але галоўнае — каб вы цягнуліся да ведаў. Без гэтага нават самыя лепшыя школьныя прыналежнасці не дапамогуць. Вучыцеся старанна, радуйце поспехамі бацькоў. А калі наступіць час вызначацца з прафесіяй — запрашаем вас на «Беларуськалій».
Калійшчыкі пагутарылі з сям’ёй, гаспадары якой гасцінна запрасілі гасцей у дом, пажадаўшы ўсім здароўя і дабрабыту. Без падарунка не засталася і самае маленькае дзіця — дзяўчынка Ульяна.
Оставить комментарий