З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

0
284

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

На сустрэчы абмеркавалі ключавыя аспекты сямейнага выхавання, што сталі асноўнай тэмай размовы з насельніцтвам у межах Адзінага дня інфармавання «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы». У якасці спікера сустрэчы выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец.

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

Так, звычайна мы чуем, што асновамі моцнай дзяржавы з’яўляецца стабільная эканоміка, развітыя інстытуты ўлады, адладжаны праваахоўны апарат для падтрымання спакою ў краіне. Гэта так, але як паказвае жыццё, не меншае, а ў нечым часам і большае значэнне для пабудовы моцнай і паспяховай дзяржавы адыгрывае сям’я, а дакладней тое выхаванне, якое ў ёй атрымлівае кожны з нас.

Святлана Міхайлаўна прыгадала словы Прэзідэнта: “Культ паўнавартаснай сям’і з двума і больш дзецьмі павінен быць стылем жыцця беларусаў. Толькі так мы зможам быць упэўненыя, што наступныя за намі пакаленні будуць прырастаць, а значыць, моцна трымаць суверэнітэт у сваіх руках і гарантавана жыць у свеце”.

Далей размова зайшла аб дынаміцы росту народанасельніцтва планеты, трансфармацыі сямейных адносінах, аб уплыве міграцыі на дэмаграфічныя працэсы, адсюль вынікае, што захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей – адзін са стратэгічных нацыянальных інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь.

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

Спікер больш падрабязна спынілася на пытаннях абароны інстытута традыцыйнай сям’і, павышэння эфектыўнасці забеспячэння бяспекі ў дэмаграфічнай сферы, згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай сёмым Усебеларускім народным сходам. Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці з’яўляюцца важным кампанентам абноўленай Канстытуцыі нашай краіны. Па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін.

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

У завяршэнні абмеркавання тэмы адзінага дня інфармавання Аляксандр Верамееў адзначыў, што: “Беларусы абараняюць сям’ю як аснову ўстойлівага развіцця і росквіту сваёй Радзімы, ставячы тым самым заслону амаральнасці і прапагандуючы традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Якой будзе Беларусь заўтра, залежыць ад кожнага з нас, ад выхавання ў сям’і, заснаванага на традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцях. Мы разам пішам гісторыю нашай дзяржаўнасці, ствараючы тую краіну для дастойнага жыцця, якую перададзім сваім дзецям і ўнукам”.

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

Наступным блокам сустрэчы з насельніцтвам Навасёлак стала абмеркаванне надзённых пытанняў, якія хвалююць жыхароў аграгарадка. Так, гучалі пытанні па арганізацыі вывазу смецця, работы ўчастка камбіната бытавога абслугоўвання, падключэння да кватэры электраацяплення, налічэння квартплаты і плануемага капітальнага рамонту. Па ўсіх узнятых пытаннях кіраўнікамі арганізацый былі дадзены тлумачэнні.

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

 

З аналізам аператыўнай абстаноўкі ў Навасёлкаўскім сельвыканкаме выступіў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Семікопенка. Галоўны ўрач Петрыкаўскай ЦРБ Яўгеній Логвінец патлумачыў змены ў падыходах да ўтрымання пацыентаў у бальніцах сястрынскага догляду. Начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Надзея Будовіч-Ярмак нагадала пра неабходнасць у пазначаны заканадаўствам час узаконіць сваё права на карыстанне зямельнымі надзеламі.

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

Як адзначыў ў завяршэнні сустрэчы кіраўнік раёна, мерапрыемствы  падобнага фармату будуць праходзіць штоквартальна.

Не ўсе могуць прыехаць па хвалюючым пытанні ў райцэнтр, а мы павінны дайсці да кожнага чалавека, пачуць і па магчымасці дапамагчы. Па тым, як адказныя спецыялісты і кіраўнікі адпрацоўваць звароты грамадзян, мяркуюць пра ўсю вертыкаль улады. Таму бюракратызму ў гэтым пытанні быць не павінна, як не павінна быць і павярхоўнасці ў вывучэнні сітуацыі і прыняцці рашэння, — пазначыў у час размовы нашаму карэспандэнту Аляксандр Верамееў.

З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў З насельніцтвам аграгарадка Навасёлкі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о