Штогод 22 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень Маці-Зямлі. Свята ўстаноўлена рашэннем Генеральнай асамблеі ААН у 2009 годзе інагадвае нам, што кожны чалавек абавязаны сваім існаваннем планеце Зямля. Міжнародны дзень Маці-Зямлі адзначаецца на нацыянальным узроўні ў большасці краін свету, у тым ліку і Рэспубліцы Беларусь.
У гэты дзень паўсюль праводзяцца маштабныя экалагічныя і прыродаахоўныя акцыі і мерапрыемствы, сімпозіумы, марафоны, дабрачынныя канцэрты, флэшмобы.
Напярэдадні Дня, мы вырашылі даведацца ў землякоў: які ўклад яны ўносяць у ахову навакольнага асяроддзя?

З малога пачынаюцца вялікія справы

Сяргей Аніскавец, жыхар аграгарадка Чалюшчавічы:
– Уборкай смецця! Смецце з’яўляецца непазбежным злом чалавечай цывілізацыі і не проста псуе прыгажосць прыроды, але губіць яе, атручвае. Кожны з нас можа перастаць выкідаць камунальныя адходы на прыродзе, можа сартаваць смецце, падзяляючы на тое, што можна і трэба пусціць у перапрацоўку. Так мы не толькі дапамагаем захоўваць прыроду і робім яе чысцей, але ратуем дрэвы, захоўваем чысціню вады, эканомім прыродныя рэсурсы. Усе ведаюць прыказку пра неабходнасць пасадзіць дрэва, але не кожны выконвае гэту параду. Увогуле, кожнае пасаджанае дрэва – гэта маленькі, але каштоўны ўклад чалавека ў справу захавання прыроды. Менавіта з малога пачынаюцца вялікія справы і абавязак кожнага чалавека паўдзельнічаць у гэтай добрай справе.

З малога пачынаюцца вялікія справы
Міхаіл Нікалаеў, жыхар паселка Капаткевічы:
– Навакольнае асяроддзе з’яўляецца нашым агульным домам, і яго захаванне – абавязак кожнага з нас.
Трэба беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя: прыбіраць за сабой смецце, сартаваць яго, удзельнічаць у лесааднаўленні – саджаць дрэвы, даглядаць за імі для захавання і памнажэння лясоў, беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя ў паходах і на пікніках, удзельнічаць у суботніках. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зберагчы нашу прыроду.

З малога пачынаюцца вялікія справы
Дар’я Серапіна, жыхарка вескі Першая Слабодка:
– Самы просты, але пры гэтым і самы дзейсны спосаб абараніць прыроду – гэта беражлівыя адносіны да яе кожнага з нас. Мы павінны саджаць больш дрэў, выкідваць смецце ў смеццевыя бакі, пазбягаць выкарыстання пластыкавых пакетаў. Я, у сваю чаргу, удзельнічаю ў суботніках, прыводжу ў парадак тэрыторыю, збіраю лістоту, саджаю кветкі на кветніках. А дома мы ўжо пасадзілі некалькі маладых дрэў побач з нашым домам. Яшчэ я дапамагаю прыродзе клопатам пра птушак і валачашчых жывёл. Асабліва востра яны маюць патрэбу ў нашай дапамозе ў зімовы перыяд. Зрабіць і павесіць пару кармушак – годны занятак для ўсёй сям’і, які займае ўсяго некалькі гадзін, а на справе ратуе не адну сотню жыццяў пернатых.

З малога пачынаюцца вялікія справы
Карына Герасіменка, жыхарка пасёлка Капаткевічы:
– Я часта думаю пра тое, як захаваць нашу прыроду. Па-першае, я ніколі не топчу траву і кветкі, не выкідаю смецце на прыродзе, а калі мы едзем на пікнік, то ўсё за сабой прыбіраю. На суботніках разам з класам мы акультурваем тэрыторыю школы, а таксама робім кармушкі для птушак і развешваем іх у парку, побач са школай. Не ведаю, ці можна гэта лічыць за ахову прыроды, але яшчэ мы з класам збіраем і здаем макулатуру. Гэта мой уклад у ахову прыроды. Я думаю, калі б так рабіў кожны, наша планета была б чысцейшай.

Дар’я Нікалаева,
фота з архіва герояў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о