Урачыстасць з нагоды прафесійнага свята сабрала днямі ў раённым Доме культуры работнікаў і ветэранаў страхавой справы Петрыкаўшчыны.
У час мерапрыемства ў адрас віноўнікаў урачыстасці гучала шмат заслужаных слоў удзячнасці за прафесіяналізм і адданасць справе.
Ад імя кіраўніцтва раёна страхоўшчыкаў павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава:
– Без перабольшання, страхавая дзейнасць – гэта сур’ёзная, адказная работа, гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі. Сваёй працай вы дапамагаеце людзям і, заўсёды своечасова прыходзячы на дапамогу ў цяжкую хвіліну, – набываеце павагу і давер.
Падзякай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу адзначана намеснік дырэктара Наталля Курловіч.
Як адзначыла дырэктар прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Петрыкаўскім раёне Паліна Бельская, дзякуючы зладжанай рабоце калектыва ў кароткі тэрмін былі выплачаны кампенсацыі кліентам, чыя маёмасць пацярпела ад разгулу ліпеньскай стыхіі. Дзякуючы страхавой падтрымцы, у маштабах краіны ў жыццё ўвасабляюцца значныя дзяржаўныя і сацыяльныя праекты, бізнес атрымлівае дадатковы імпульс да развіцця, а насельніцтва – дадатковыя гарантыі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
У межах урачыстасці прайшла цырымонія ўзнагароджання работнікаў і ветэранаў Ганаровымі граматамі і Падзя-камі прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Петрыкаўскім раёне. У ліку ўшанаваных Наталля Цвірко, Лілія Крэс, Святлана Пажарыцкая, Алена Папроцкая, Ганна Емельянчыкава, Ганна Стральчэня, Людміла Губар, Людміла Дрыга, Алена Давід, Ірына Жукавец, Ганна Балькова, Таццяна Качэля, Валерый Корбут, Тамара Новік, Ганна Шпак, Людміла Яцкавец, Ніна Баранава, Зінаіда Марціноўская, Валянціна Арэхава.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам ад майстроў сцэны Петрыкаўшчыны.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий