З клопатам пра людзей залатога ўзросту

0
116

З клопатам пра людзей залатога ўзростуУ наш час карыстанне банкаўскімі карткамі – папулярны і зручны спосаб кіравання грашовымі сродкамі. Але важна, каб сучасныя рашэнні, што спрашчаюць і робяць больш камфортным наша жыццё ў свеце фінансаў, былі даступныя і пашыралі сваю папулярнасць не толькі сярод вопытных карыстальнікаў сучасных тэхналогій, але і людзей, якія, могуць быць з сучаснымі тэхналогіямі, як кажуць, “на вы”.

Каб расказаць пра новы пакет паслуг, распрацаваны для людзей пенсійнага ўзросту, на гутарку нас запрасіў начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 325 ААТ “Белаграпрамбанк” Гомельскай рэгіянальнай дырэкцыі Ігар Карасевіч.

– Ігар Леанідавіч, магчыма сярод нашых чытачоў ёсць яшчэ людзі паважанага ўзросту, якія да гэтага часу не маюць пенсійнай карткі. Раскажыце, калі ласка, якія выгодны мае ўладальнік банкаўскай карткі перад тым, хто атрымлівае наяўныя грошы пенсіі, скажам, на пошце?
– Па-першае, пенсійная картка, гэта зручнасць у атрыманні пенсіі і ажыццяўленні плацяжоў. Выплаты аўтаматычна залічваюцца на картку і грамадзянін ужо не мае патрэбу штомесяц наведвацца ў банк ці паштовае аддзяленне. Вядома, карыстальнікі карткі могуць здзяйсняць безнаяўныя аперацыі: аплачваць набыткі ў інтэрнэт-крамах, камунальныя паслугі і многае іншае.
Па-другое, разлікі банкаўскімі карткамі больш бяспечныя, чым наяўнымі грашыма. Калі чалавек страціў кашалёк з купюрамі, то ён можа спадзявацца толькі на праваахоўныя органы і сумленне навакольных. А вось страта банкаўскай карткі, з высокай доляй верагоднасці, не адаб’ецца на грашовым рахунку, бо картка мае пароль, што не дазволіць махлярам ці злодзеям зняць з яе грошы. Галоўнае – прытрымлівацца простых мер бяспекі.
Па-трэцяе, трымальнік карты можа ў любы час прасачыць свае выдаткі праз інтэрнэт-банкінг ці мабільны дадатак, што дазваляе кантраляваць расходы і планаваць бюджэт.

– Ці ёсць спецыяльная прапанова для людзей сталага веку ад “Белаграпрамбанка”?
– Наш банк спецыяльна для людзей залатога ўзросту распрацаваў пакет паслуг “Забота”. Карыстальнікі атрымліваюць картку Белкарт тэрмінам дзеяння на 6 гадоў, па якой прадстаўляюцца ўсе перавагі безнаяўных разлікаў. Пры здзяйсненні набыткаў з выкарыстаннем карткі “Забота” кліентам выплачваецца манібэк (вяртанне працэнта патрачаных сродкаў) ад сумы набыткаў. Акрамя гэтага, прадпрыемствамі-партнёрамі «Белаграпрамбанку» па картцы “Забота” прадстаўляюцца дадатковыя зніжкі, напрыклад, у аптэках “Планета Здоровья”. Банк рэгулярна інфармуе кліентаў пра налічэнне пенсіі з дапамогай бясплатных СМС-паведамленняў.

– Як быць, калі ў новых кліентаў, асабліва паважанага ўзросту, узніклі пытанні па карыстанні карткамі?
– Дапамога і кансультацыя па ўзнікшых пытаннях – частка работы нашых спецыялістаў. Акрамя гэтага, пры некаторых цэнтрах банкаўскіх паслуг праводзяцца мерапрыемствы “Акадэмія Клопату”. Гэта бясплатныя сустрэчы для пенсіянераў, дзе спецыялісты дапамагаюць разабрацца ў сучасных банкаўскіх прадуктах, тэхналогіях і правілах бяспечнага карыстання паслугамі, каб павысіць узровень фінансавай граматнасці і камфорту людзей пенсійнага ўзросту.
Яшчэ адна перавага для нашых кліентаў – буйная сетка Беларгапрамбанку – па ўсёй краіне налічваецца больш 240-ка аддзяленняў, дзякуючы чаму для многіх грамадзян нашы прадукты і паслугі знаходзяцца ў крокавай даступнасці.

– Дзякую за змястоўную гутарку, Ігар Леанідавіч.

Запісаў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о