Ці ёсць асаблівасці ў назначэнні бальнічнага па цяжарнасці і родах, калі жанчына 2 гады знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцям да трох гадоў, але зноў збіраецца ў дэкрэт, не выходзячы на працу? Гэтым пытаннем пацікавіліся ў супрацоўніка ФСАН.
У адпаведнасці з пунктам 21 Палажэння аб парадку забеспячэння грашовай дапамогай па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, устаноўленага пастанаўленнем Савета Міністраў ад 28.06.2013 № 569, калі работніца знаходзілася ў разліковым перыядзе (18 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць кварталу, у якім ўзнікла права на грашовую дапамогу) у адпачынку па доглядзе за дзіцям да 3-х гадоў і не падпрацоўвала, то грашовая дапамога па цяжарнасці і родах падлічваецца з сярэднядзённага заробку, з якога вылічвалася грашовая дапамога да выхаду ў адпачынак па доглядзе за дзіцям да 3-х гадоў.
У выпадку, калі жанчына ў разліковым перыядзе мела падпрацоўку, якая аплачвалася менш за 6 каляндарных месяцаў, то грашовая дапамога будзе падлічвацца па больш выгаднаму для яе варыянту: зыходзячы ад сярэднядзённага заробку, які вызначаецца на аснове звестак персаніфікаванага уліку, або зыходзячы з сярэднядзённага заробку, з якога падлічвалася грашовая дапамога да выхаду ў адпачынак па доглядзе за дзіцям да 3-х гадоў.
Падрыхтавала А.КІСЕЛЕВА.
Оставить комментарий