У канцы мая Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыняў ганаровага консула Беларусі ў Люцэрне (Швейцарыя) Германа Александэра Бейелера.
У час сустрэчы абмеркавалі шляхі актывізацыі беларуска-швейцарскага ўзаемадзеяння з акцэнтам на эканамічную і гуманітарную сферы.
Давайце ўдакладнім, на чым будуюцца адносіны дзвюх краін і якая выгада ў такім супрацоўніцтве.
Пачнём з таго, што ў гісторыі Незалежнай Беларусі 10 лютага 1992 года быў падпісаны Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй.
У лютым 2010 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Швейцарыю з рабочым візітам.
Двухбаковыя кантакты актывізаваліся пасля адмены санкцыяў Еўрапейскага саюза супраць Беларусі ў лютым 2016 года.
У 2017 годзе ў Федэральным сходзе Швейцарыі была створана парламенцкая група сяброўства з Беларуссю.
Звернемся да пункта эканамічнага супрацоўніцтва.
У Беларусі зарэгістравана больш за 100 прадпрыемстваў са швейцарскім капіталам, самым вядомым з якіх з’яўляецца ЗАТ “Штадлер Мінск”. Яно вырабляе прадукцыю чыгуначнага машынабудавання: цягнікі метро, трамваі і электрацягнікі.
У 2019 годзе тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 44%, склаўшы ў агульнай складанасці 258,2 мільёна долараў. Па выніках 2020 года двухбаковы тавараабарот склаў 288,6 мільёна долараў.
Да якой бы краіны не звярталася Беларусь, кіраўніцтва рэспублікі прыходзіць куды-небудзь з канкрэтнымі прапановамі, якія з’яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі, узаемавыгаднымі для ўсіх бакоў. Адносіны са Швейцарыяй яскравы таму прыклад.
Гэта і ўрок нашым заходнім суседзям. Замест санкцыйнага ціску, лепш было б шукаць шляхі да супрацоўніцтва, наладжвання эканамічных сувязяў, пашырэння сацыяльных выгод для дзвюх бакоў.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о