На календары кастрычнік і ўжо адчуваецца, што наступіла сапраўдная восень. На вуліцы пахаладала, час ад часу ідуць дажджы, неба пакрыта шэрымі хмарамі. Але як кажуць: кожная пара прыгожая па-свойму.

Як да восені адносяцца вучаніцы 4 “Б” класа другой гарадской школы Паліна ГРЫБ і Кіра Рамаскевіч, дзеляцца яны самі:

– Восень-самая прыгожая пара года, таму, што на працягу трох месяцаў лісце на дрэвах становіцца жоўтым і чырвонным. Я люблю, калі ападае ліства і зямля становіцца падобнай на покрыва. У такія моманты мне радасна і сумна адначасова. Радуюся таму, што знахожуся ў цэнтры гэтай прыгажосці. Сумна ад таго, што гэта ўсё хутка знікне і наступіць зіма.

Калі гаварыць, чаго я не люблю ў гэтыя месяцы, гэта тое, што за акном хутка цямнее, а раніцай світае не так хутка.

– Больш за ўсё я люблю восень за тое, што мы зноў ідзем у школу пасля летніх канікул. Сустрэча з сябрамі і настаўніцай – гэта прыемна. Пра восень кажуць: залатая восень. Чаму, здагадацца не цяжка : лісце на дрэвах з зялёных перафарбоўваць ў самыя розныя адценні залатога і залацістага. Гэта вельмі прыгожа і робіць настрой цудоўным. Але ўсе мы ведаем, што ў кастрычніку надвор’е па-сапраўднаму пачынае рыхтавацца да зімовай спячцы. Дні становяцца кароткімі, а ночы доўгімі. Але і ў гэтым можна ўбачыць свае плюсы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о