Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў на гэтым тыдні старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў.

Выслухалі і аказалі рэальную дапамогу

За вырашэннем хвалюючых пытанняў да кіраўніка раёна звярнуліся пяцёра землякоў. Кола ўзнятых праблем разнастайнае: ад стану ўтрымання дарог, вы-дзялення жылля, утрымання жывёл у шматпавярховых дамах і прыватным сектары да суседскіх узаемаадносін.

Так, жыхары 1-га Асенняга завулку звярнуліся па пытанні падсыпкі дарогі і з’езду з вуліцы Асенняй на пазначаны завулак. Кіраўнік раёна праінфармаваў заяўнікаў, што работы па падсыпцы і грэйдзіраванні Асенніх завулкаў пачнуцца на наступным тыдні і цягам двух тыдняў будуць завершаны.

Яшчэ адна грамадзянка звярнулася да старшыні райвыканкама за садзеяннем у выдзяленні жылля – у сілу жыццёвых абставін жанчына засталася без даху над галавой. Пытанне вырашана ў час прыёму – заяўніцы будзе выдзелены пакой у інтэрнаце.

Узнімалі заяўнікі хвалюючую многіх тэму абыходжання з хатнімі і бяздомнымі жывёламі. Пры каардынальна розных поглядах на гэту праблему, землякі адзіныя ў тым, што парадзіў сітуацыю безадказны гаспадар чатырохногага. Змест зваротаў грамадзян патрабуе дэтальнага вывучэння, адпаведнае даручэнне кіраўнік раёна даў адказным службам.

У час прыёму была закранута яшчэ адна даволі распаўсюджаная тэма – занадта шумныя суседзі. Зразумела, што вырашана яна можа быць з прыцягненнем супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Аднак, непакоіць нежаданне бакоў канфлікту размаўляць і дамаўляцца, улічваць інтарэсы суседзяў і лічыцца з існуючымі правіламі пражывання ў шматкватэрных дамах, у прыватнасці з гадзінамі цішыні.

Па ўсіх агучаных пытаннях заяўнікам дадзены тлумачэнні, вырашэнне некаторых з іх узята на кантроль.

Як пазначыў Аляксандр Верамееў, прыёмы грамадзян – дзейсны спосаб узаемадзеяння насельніцтва з прадстаўнікамі ўлады, у час якіх практычна заўсёды атрымліваецца “пачуць” адзін аднаго, знайсці вырашэнне хвалюючага пытання ці данесці да заяўнікаў кампетэнтнае тлумачэнне дзеючых заканадаўчых нормаў.

Галіна КАЗАК. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о