Петрыкаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па факце падпалу.
Жыхар Капаткевіцкага сельскага Савета 8 сакавіка, адзначыўшы свята і будучы ў стане алкагольнага ап’янення, пасля сваркі з сужыцелькай і яе сынам вырашыў прыцягнуць да сябе ўвагу своеасаблівым спосабам. Пераканаўшыся, што сужыцелька і яе сын знаходзяцца ў хаце, абліў бензінам бярвеністыя драўляныя сцены, падпаліў іх і стаў назіраць за гарэннем. Сцены ад бензіну хутка ахапіў агонь. Добра, што за яго дзеяннямі назіралі староннія і хутка патушылі полымя, ахвяр у дадзеным выпадку ўдалося пазбегнуць.
Падпальшчык быў затрыманы і кляўся, што не хацеў нічога дрэннага, але яго дзеянні ацэніць суд.
Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.
Оставить комментарий