Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі штодзень працуюць па кантролі за выкананнем Правілаў дарожнага руху, у тым ліку і па спыненні правапарушэнняў.
Да асоб, якія дапусцілі адміністрацыйнае правапарушэнне прымяняюцца такія меры адміністрацыйнага ўздзеяння як папярэджанне або накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу або абмежаванне права на кіраванне транспартнымі сродкамі.
У сваю чаргу Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што калі ў адносінах да вас вынесена пастанова ў выглядзе штрафу, то яе неабходна аплаціць у 30-дзённы тэрмін. У выпадку не аплаты, прыменены памер штрафу павялічваецца на 2 базавыя велічыні.
У той жа час неабходна адзначыць, што ў выпадку нявыплаты штрафу, матэрыял адміністрацыйнай справы накіроўваецца ў аддзел прымусовага выканання, дзе ўжо ў адносінах да вас могуць прымяняцца наступныя меры:
– вопіс і (або) адабранне маёмасці;
– накладанне арышту на маёмасць;
– арышт грашовых сродкаў;
– забарона карыстацца прыналежнай маёмасцю;
– часовае абмежаванне права на кіраванне транспартнымі сродкамі і іншыя.
Каб пазбягнуць такіх мер, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе перш за ўсё не дапускаць парушэнняў Правілаў дарожнага руху, але калі ў адносінах да вас усё ж такі вынесена пастанова ў выглядзе штрафу, то неабходна аплаціць яе ва ўстаноўлены тэрмін.
Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ АУС Петрыкаўскага
райвыканкама.
Оставить комментарий