Пры падвядзенні вынікаў конкурса “Лепшы работнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы” ўдзельнікаў чакалі прыемныя моманты. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Алена Галеня ўручыла Удзячнасці за шматгадовую і добрасумленную працу ў сельгасарганізацыях раёна Галіне Боўсун, Людміле Бязгінавай з ААТ “Курыцічы”, Вользе Кастаронак з ААТ “ Чалюшчавічы”.
Для абвяшчэння вынікаў конкурсу на сцэну была запрошана генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства “Гомельдзяржплемпрадпрыемства” Алена Койпаш. Па выніках набраных балаў дыплом III ступені быў уручаны Галіне Гурыневіч – УП “Палессе-Аграінвест”, II ступені – Уладзіміру Нежэўцу з ААТ “Чалюшчавічы”. Прадстаўляць Петрыкаўшчыну на абласным этапе конкурсу будзе ўладальнік дыплома I ступені Іван Брынявец з ААТ “Агра-Ляскавічы”.
Віншуем пераможцаў!
Ад раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі матэрыяльнае заахвочанне.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікаў конкуруа і гасцей раёна сваёй творчасцю парадавалі ўдзельнікі калектыва «Асока» Пціцкага СДНТ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о