Выдатнае выступленне таленавітых землякоў

0
796

Больш за 70 гадоў гасцінны нарачанскі край прымае фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”.

Выдатнае выступленне  таленавітых землякоў

Сёлета гонар прадстаўляць Гомельскую вобласць на Рэспубліканскім свяце ў горадзе Мядзель выпала народнаму жаночаму камернаму хору дзяржаўнай установы адукацыі “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў”, кіраўніком якой з’яўляецца Таццяна Прышчэпава, а канцэртмайстрам – Святлана Верамеева.
“Па рашэнні абласнога Цэнтра народнай творчасці нам выпаў такі вялікі гонар: прадстаўляць усю вобласць”, – распавяла дырэктар школы мастацтваў Святлана Шамолава. – “Кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама аказала дапамогу ў выдзяленні транспарту, за што мы вельмі ўдзячныя”.

У конкурснай праграме спаборнічалі 27 ансамбляў і хароў у намінацыях “Народныя спевы” і “Акадэмічнае выкананне”. Урачыстае адкрыццё адбылося 16 чэрвеня на сцэнічнай пляцоўцы курортнага пасёлка Нарач. Сваё майстэрства прадэманстравалі хоры і ансамблі з народнай манерай выканання. Калектывы з акадэмічнай манерай выканання выступілі ў другой палове дня ў касцёле Маці Божай Шкаплернай. Выканальніцкі ўзровень выступленняў быў даволі высокім, але кампетэнтнае журы вызначыла найлепшых з лепшых”.

Выдатнае выступленне таленавітых землякоў адзначана Дыпломам III ступені і памятным падарункам.

“Таксама не абышлося і без сюрпрызу, – працягнула Святлана Фёдараўна. – Для ўсіх удзельнікаў і жыхароў Мядзеля свой незабыўны канцэрт падарыў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны гурт “Чысты голас”. Фінальным акордам свята музыкі стаў святочны салют – падарунак усім удзельнікам, гасцям і жыхарам горада ў гонар фестывалю.
Петрыкаўскі жаночы хор добра вядомы ў нашым горадзе і яго выступленні адрознівае высокая культура выканання, шчырасць і жаданне падарыць добрыя пачуцці любімым гледачам. Віншуем з перамогай!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о