Для кожнага чалавека вельмі важна знайсці правільны накірунак у жыцці. У гэтым нам дапамагаюць бацькі, знаёмыя, настаўнікі, але канчатковае рашэнне трэба ўсё ж такі прыняць самастойна. Валерыі Насека “знайсці сябе” было нялёгка, для гэтага спатрэбілася нямала часу і сіл.

Выбар, які можа змяніць жыццё

“У школе моцна захаплялася беларускай мовай і літаратурай, – пачынае свой аповед Лера, – родная мова прыцягвала мяне рознымі задачамі, якія трэба было разгадаць. А літаратура, у сваю чаргу, падабалася мілагучнасцю і таленавітымі паэтамі і пісьмен-нікамі”.

Выбар, які можа змяніць жыццё

Насека Валерыя ў гэтым го-дзе паспяхова скончыла Бры-нёўскую сярэднюю школу, і перад дзяўчынкай адразу паўстала сур’ёзнае пытанне: “Куды паступаць?” Прафесій існуе надзвычай многа, кожная мае свае перавагі і недахопы. Звязваць жыццё з беларускай мовай Лера не спяшалася, хаця ў гэтым накірунку мела значныя поспехі:неаднаразова з’яўлялася пераможцай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, удзельнічала ў конкурсе “Гавары са мной па-беларуску”. Родная мова захапляла і прываблівала, але быў у дзяўчынкі яшчэ адзін талент, які таксама займаў не менш важнае месца ў яе жыцці: Лера цудоўна малюе. “Ніхто з маёй сям’і асабліва не захапляўся маляваннем, не ведаю, адкуль маю такі дар”, – усміхаецца дзяўчынка. Два гады Валерыя наведвала мастацкую школу, за гэты час атрымала нямала вопыту, намалявала шмат карцін. “Карціны пісала ў рознай тэхніцы: з дапамогай алоўкаў, гуашы, акварэлі. У школе малявала плакаты на конкурсы, у якіх таксама займала месцы. Развіццю гэтага занятку паслужыла любоў да малявання з дзяцінства”, – падзялілася сваімі думкамі Лера. У 11-м класе дзяўчынка пачала задумвацца, ці не звязаць сваё жыццё з любімай справай, бо з дзяцінства марыла стаць мастачкай. “Напрыканцы вучобы я зразумела, што мая будучая прафесія будзе звязана з будаўніцтвам і чарцяжамі. Калі сказала пра гэта бацькам, яны мяне поўнасцю падтрымалі. Вырашыла паспрабаваць свае сілы і паступіць у БелДУТ на прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, – распавядае Лера, – але адно я ведаю дакладна: буду працягваць маляваць, бо мая прафесія і хобі звязаны. Ведаю, што часта людзі шукаюць больш выгадную, так скажам, прафесію, каб была магчымасць зарабляць грошы, а хобі застаецца крыніцай натхнення, якая дае магчымасць адпачыць душой і целам пасля цяжкай працы. А калі знаходзіш прафесію, якая цалкам ці часткова пераплятаецца з любімай справай, ці не шчасце гэта?”.

Выбар, які можа змяніць жыццё

Часта бывае так, што на выбар прафесіі ўплываюць многія фактары: парады знаёмых, школьныя прадметы, якімі захапляўся ўсе адзіннаццаць класаў. Самае важнае ў гэтай справе – слухаць сваё сэрца, бо менавіта хобі можа стаць заняткам на ўсё жыццё і перарасці ў прафесію.

Выбар, які можа змяніць жыццё

Усім студэнтам і абітурыентам хацелася б пажадаць поспехаў, бо напердзе чакае шмат новага і невядомага. Адарвацца ад родных, пачаць самастойнае жыццё заўсёды цяжка, але час прыйшоў, таму – смялей! У вас усё атрымаецца!

Анастасія Фелькіна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о