Днямі на базе фізкуль-турна-аздараўленчага комплексу “Прыпяць” прайшла дыялогая пляцоўка, прысвечаная тэме “Моладзь і вольны час”.
На сённяшні дзень моладзь становіцца ўсё больш актыўнай, з’яўляюцца новыя тэхналогіі, пашыраецца спектр магчымасцей для падрастаючага пакалення. Але маладыя людзі ўсё роўна маюць вольны час, якім яны распараджаюцца самастойна. У сувязі з гэтым узнікае шмат пытанняў, адно з якіх: чым займаецца сучасная моладзь у свой вольны час? Каб атрымаць адказ на да-дзенае пытанне, варта звярнуць увагу на сацыяльнае апытанне, якое праводзілася арганізатарамі мерапрыемства сярод падлеткаў ва ўзросце 14-17 гадоў. Дадзенае катэгорыя маладых людзей была абрана невыпадкова, бо правя-дзенне вольнага часу ўплывае на псіхалагічнае і разумовае развіццё, узровень сацыялізацыі падлетка
Апытанне паказала, што ў вольны час маладыя людзі аддаюць перавагу зносінам з сябрамі і толькі прыкладна 7% падлеткаў ходзяць на дадатковыя заняткі.
Вучні ДУА “Петрыкаўская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні” падзяліліся з прысутнымі, як жа яны праводзяць свой вольны час. Камп’ютарныя гульні, тэлефон, тэлевізар займаюць большую частку жыцця навучэнцаў. Некаторыя ж дзеці наведваюць секцыю па валейболе і займаюцца спортам.
З цікавасцю слухалі вучні пра магчымасць правядзення вольнага часу ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Трэнажоры, секцыі, палатачныя лагеры, турыстычныя злёты і яшчэ шмат чаго цікавага прапанавала дырэктар дадзенай установы Валянціна Урбанчык. Насамрэч, фізкультурна-аздараўленчы комплекс дае вялікую колькасць прапаноў для спартыўнага развіцця моладзі:футбольнае поле, баскетбольныя пляцоўкі, валейбольныя пляцоўкі, варкаўт пляцоўка і пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі.
Пазнаёміліся навучэнцы і з трэнерамі ўстановы, якія падрабязна расказалі пра секцыі, у якіх яны працуюць і запрасілі маладых люзей далучыцца да ліку наведвальнікаў секцый, каб разам праводзіць час на карысць свайго здароўя.
Важнай часткай мерапрыемства стала атрыманне вучнямі маладзёжных білетаў:
– Хацелася б павіншаваць вас з уступленнем у рады БРСМ. Спадзяюся, што наша сумесная праца будзе прыносіць добрыя вынікі. Заўсёды рухайцеся наперад, дасягайце пастаўленых мэт, – павіншавала прысутных Дар’я Туравец, першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”.
А завяршылася мерапрыемства экскурсіяй у музейны пакой “Легенды спорту Беларусі”, дзе вучням былі прадстаўлены спартыўны інвентар, экіпіроўка і ўзнагароды лепшых спартсменаў суверэннай Беларусі. З цікавасцю і асаблівым захапленнем разглядалі навучэнцы кожны прадмет.
Спадзяемся, што дадзеная сустрэча дапаможа маладым людзям зразумець, як важна умець карысна і цікава арганізаваць свой вольны час, бо занятак спортам, прагулкі на свежым паветры робяць чалавека не толькі мацнейшым, але, напэўна, і шчаслівейшым.
Анастасія КІСЕЛЁВА. Фота аўтара.
Оставить комментарий