Веснавыя палы: адказнасць засцеражэ ад бяды

0
54

Праблема штогадовых палаў сухой расліннасці не страчвае сваёй актуальнасці і сёлета. Так, на тэрыторыі Гомельскай вобласці, у сувязі з ранняй цёплай вясной, ужо фіксуюцца факты выпальвання сухой расліннасці, што часам прыводзіць да сур’ёзных пажараў.

За 2 месяцы бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў вобласці зафіксаваны рост пажараў з 159 да 231, а колькасць загінуўшых на іх грамадзян узрасла больш чым у паўтара разы – з 17 да 27 чалавек. Павялічылася колькасць пажараў і ў прыродных экасістэмах. Прычына значнай колькасці іх – травяныя палы.
Неабходна адзначыць, што адказнасць за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама сцярні і пажніўных рэшткаў на палетках ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках прадугледжана артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, артыкулам 16.41 КоАП прадугледжана адказнасць і за развядзенне вогнішча ў забароненых месцах.
Не варта забываць і пра тое, што незалежна ад наступстваў могуць быць спагнаны і выдаткі за ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю, які вызначаецца па таксах, устаноўленых заканадаўчымі актамі.
Невыкананне правілаў пажарнай бяспекі часам прыводзіць да непапраўнага – гібелі людзей.
Так, жыхар раёна ў верасні мінулага года ажыццяўляў пал сухой расліннасці на прысядзібным участку. Мужчына легкадумна разлічваў, што ўсё трымае на кантролі і не дапусціць распаўсюджання агню. У выпадку – адбылося некантралюемае гарэнне прылягаючай тэрыторыі, пры спробе тушыць якое мужчына атрымаў апёкі, ад якіх памёр у бальніцы.

Андрэй ЛЯВОНЧЫК,
пракурор Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о