Цікава прайшло святкаванне Купалля ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі”. Святочныя мерапрыемствы распачаліся з самага ранку: у цэнтры аграгарадка перад стартам разміналіся лёгкаатлеты рознага ўзросту: ад самых маленькіх, да тых, хто ўжо “размяняў” восьмы дзясятак гадоў – усе яны спрабавалі свае сілы ў забегу “Палеская сцяжынка”.
Бліжэй да сярэдзіны дня на святочнай пляцоўцы землякоў і гасцей Петрыкаўшчыны забаўлялі майстар-класы па выпечцы бліноў і мастацкай афарбоўцы пернікаў, палюбавацца прыпяцкімі краявідамі можна было адправіўшыся на рачную прагулку на цеплаходах ці катарах, а разгарнуўшыеся гандаль задавальняў, здаецца хіба не ўсе патрэбы нават самых спакушаных пакупнікоў. Надвячоркам супрацоўнікі нацпарку прадставілі да ўвагі гасцей сапраўдную купальскую імпрэзу са спевамі, танцамі, карагодаміі, вядома, удзелам цэлага шэрагу беларускіх міфалагічных персанажаў. Дзяўчыны плялі вянкі і пускалі іх на ваду, хлопцы спаборнічалі ў спрыце. Ну і канешне, не абышлося без традыцыйнага купальскага вогнішча.
У другой частцы праграмы публіку забаўлялі папулярнымі эстраднымі кампазіцыямі розных часоў музыканты кавер-гурта “BANDИТЫ”, а гледачы не шкадавалі пасля чарговага хіта авацый музыкантам. Рабят змяніў на канцэртнай пляцоўцы Dj Stefan, а захапляльнае вогненнае шоу прадставілі артысты з каманды “Мара”.
Напрыканцы гулянняў вочы прысутных былі накіраваныя сваімі позіркамі ў неба, якое вабіла захапляючымі фарбамі святочнага феерверку.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.
Оставить комментарий