Кароткі светлавы дзень узняў на паверхню пытанне недастатковага асвятлення вуліц нашых населеных пунктаў. Сёння гаворка пра завулак Бумажкова. Дзіўна, канешне, аднак адзінай крыніцай святла тут з’яўляецца ліхтар пабач з кацельняй, які асвятляе стаянку каля дома №7, ды рэдкі праязджаючы аўтамабіль, у святле фар якога землякі шукаюць паратунак ад цемры і небяспекі, якую яна тоіць.
Электраслупы на завулку маюцца, аднак сваю функцыю яны не выконваюць – святла не нясуць. Спадзяемся, у бліжэйшы час сітуацыя зменіцца.
В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий