Візіт на Петрыкаўшчыне: Андрэй Бараноўскі правёў сустрэчу з калектывам Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”

0
185

Сёння, у рамках візіту на Петрыкаўшчыну, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі правёў сустрэчу з калектывам Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”. Мерапрыемства наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.

Асноўная тэма размовы – Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні.
Пад час сустрэчы намеснік старшыні аблвыканкама адзначыў: у жыцці кожнай дзяржавы ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі такой датай стала вызваленне сталіцы нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік улады нагадаў пра страшныя вынікі вайны і ўроках гісторыі, адзначыўшы: высвятляюцца новыя факты зверства нямецкіх акупантаў, новыя лічбы загінуўшых. За гады вайны эканоміка рэспублікі па прамысловых і энергетычных магутнасцях была адкінута на ўзровень 1913 года. Захопнікамі было знішчана больш за палову нацыянальнага багацця Беларусі.

Размова пад час мерапрыемства ішла пра нашу краіну, якая прайшла найскладанейшы шлях ад аднаўлення народнай гаспадаркі ў пасляваенныя гады да заваявання космасу і атрымання статусу ядзернай дзяржавы.

– Імкненне да стварэння з’яўляецца аб’яднаўчым пачаткам для беларусаў. Суверэнная Беларусь не адкінула дасягненні савецкага часу. Наадварот, захаваўшы прынцыпы справядлівага жыццяўладкавання, сумесна прымножылі ўсё лепшае, што было створана нашымі папярэднікамі, – адзначыў Андрэй Анатольевіч.

Адвесці краіну ад прорвы магла толькі зусім іншая палітыка, першым крокам якой стала прыняцце 15 сакавіка 1994года Канстытуцыі краіны, якая заснавала інстытут прэзідэнцтва. Гэта дазволіла нашай краіне дамагчыся значных поспехаў у далейшым дзяржаўным і гаспадарчым будаўніцтве. Дзякуючы прынятым рашэнням, за апошнія дзесяцігоддзі Беларусь ператварылася ў сучасную еўрапейскую дзяржаву, якая ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.

– Сёння мы можам гаварыць аб планамерным развіцці ў Беларусі ўсіх галін навукі, адукацыі, аховы здароўя і народнай гаспадаркі, што забяспечвае сацыяльна-гуманітарную бяспеку нашага грамадства і дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. У нас ёсць унікальная магчымасць жыць у незалежнай краіне, якая самастойна вызначае прыярытэты развіцця, унутраную і знешнюю палітыку. Гэтым трэба ганарыцца і варта шанаваць. Наша незалежнасць – перш за ўсё сумленная праца кожнага, служэнне Радзіме і імкненне да высокіх дасягненняў, – адзначыў прадстаўнік улады.

Таксама па заяўленай тэме перад прысутнымі выступіла спецыяліст Нацыянальнага парку “ Прыпяцкі» Кацярына Бугук. Размова ішла аб знакавых дасягненнях і інавацыйных праектах суверэннай Беларусі.

У канцы сустрэчы прысутныя змаглі задаць прадстаўнікам улады пытанні, якія тычыліся якасці пітной вады, будаўніцтва жылля, бяспекі жыццядзейнасці, нарматываў электразабяспячэння.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о